Амбасада Украіны ў Мінску, фота euroradio.fm

Новы амбасадар Украіны ў Мінску – новыя прыярытэты супрацоўніцтва

22 февраля 2017
Iгар Тышкевiч, Украiнскi iнстытут будучынi, спецыяльна для Thinktanks.by
Политика
Амбасада Украіны ў Мінску, фота euroradio.fm

На мiнулым тыднi прэзідэнт Украіны прызначыў новага амбасадара ў Беларусi. Такім чынам скончыўся амаль двухгадовы прамежак часу, калі у не было кіраўніка ўкраiнскай місіі.

Сам факт  прызначэння, біяграфія прызначанай асобы і пэўныя прапановы па развіццю супрацоўніцтва, якія зрабілі прадстаўнікі украінскага Кабміну напрыканцы 2016, даюць нагоду гаварыць пра новыя падыходы у палітыцы Украіны да Беларусі.

Крыху гісторыі ці амбасада без кадравага дыплямата

Беларускі вектар быў, так бы мовіць, далёка не першым у пераліку прыярытэтаў украінскай палітыкі. Да 2005 году гэта можна было апраўдаць балансаваннем Кіева паміж Масквой і Брусэлям ды вельмі малых аб'ёмах эканамічнага супрацоўніцтва. Рост таваразвароту, які пачаўся ў 2006-м быў вынікам рэалізацыі беларускай палітыкі і працы беларускай амбасады ў Кіеве. Украінскі бок у гэтае камбінацыі выконваў ролю статыста. І не дзіўна – «беларускі» дыпламатычны кірунак напаўняўся кадрамі па рэшткавым прынцыпе. З 1992 па 2015 гады году ў Беларускай амбасадзе змянілася 8 амбасадараў. З іх толькі аднаго – Валянціна Налівайчанка – можна назваць кадравым дыпламатам. Для большасці астатніх праца ў Беларусі была першым дыпламатычным досведам пасля, напрыклад, кіравання Чарнігаўскім выканкамам ці палітычнай кар'еры. Стан рэчаў не змяніў нават выхад Беларусі у Топ -5 найважнейшых гандлёвых партнёраў Украіны. Апошні амбасадар, напрыклад, прыйшоў на дыпламатычную працу з крэсла міністра абароны. Цяпер яго шукаюць СБУ і ГПУ ў межах раследвання крымінальнай справы за растрату вайсковай маёмасці на 1,6 млн. даляраў.

Такім чынам амбасада Украіны ў Беларусі пры яе ўражаючым кадравым забеспячэньні (адных толькі «першых сакратароў» там 7 чалавек) наўрад ці была эфэктыўнай установай. У  2015-м стала яшчэ горш - дыпляматычная місія не мела паўнавартаснага кіраўніка. Гэта натуральным чынам скарачае аб'ём тэмаў, якія можна падымаць ў кантактах з амбасадай.

Новы амбасадар – новыя падыходы

Прызначэнне Ігара Кызыма істотна адрозніваецца ад апісанай вышэй практыкі падбору кадраў. Ігар Юр'евіч – на дыпламатычнай службе з 1994 году, мае профільную адукацыю.

Працаваў па важных для Ўкраіны накірунках. Быў першым сакратаром амбасады ў Францыі, дарадцам пасла ў Канадзе, часовым павераным ў Вялікабрытаніі. Але, самая важная частка біяграфіі звязана з тэмамі бяспекі, вайскова-прамысловага супрацоўніцтва  ды гандлю зброяй. Судзіце самі. Ігар Кызым у:

  • 1994-1995 гадах працаваў ва Ўкраінскім цэнтры міжнароднай бяспекі
  • 2004-2007 гг. Быў дарадцам дэпартаменту кантролю над узбраеннямі ды вайскова-прамысловага супрацоўніцтва МЗС Украіны
  • 2011-2013 гадах узначальваў аддзел NATO дэпартаменту міжнарожднай бяспекі ды раззбраення Міністэрства замежных спраў.  Удзельнічаў у праграмах супрацоўніцтва з ОБСЕ.
  • 2013 -2014 гг быў намеснікам, пазней і выконваючым абавязкі кіраўніка дэпартаменту міжнароднай бяспекі МЗС.

Чалавек з каласальным дыпламатычным досведам, абазнаны ў пытаннях вайсковага супрацоўніцтва, ВПК, рэгіянальнай ды міжнароднай бяспекі становіцца амбасадарам у Беларусі. Гэта ўжо ёсць сведчаннем новых падыходаў Кіева да супрацоўніцтва з нашай краінай.

Калі ж зважаць на гісторыю развіцця сумесных праектаў у сферы бяспекі ды ваенна-прамысловай каапэрацыі, становіцца відавочна, што прызначэнне І. Кызыма дарэчнае і своечасовае.

Ягоны беларускі калега (амбасадар Беларусі ў Кіеве) таксама абазнаны ў вайсковай сферы – у свой час скончыў Кіеўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню ім. Фрунзэ. Гэта ні мала ні багата – базавае ВНУ для падрыхтоўкі афіцэраў ГРУ МА СССР у 80-я гады. Ігар Сокал выпускнік «залатой пары» вучэльні – 1982 году. А ў 1995 годзе ён атрымаў дыплом Кіеўскага Нацыянальнага Унівэрсытэту імя Шаўчэнкі.

Скласці факты проста: абедзьве краіны прызначаюць амбасадарамі моцных дыпламатаў, якія, па-за іншым, маюць веды ды досьвед у галіне вайсковай каапэрацыі ды міжнароднай бяспекі. Прыярытэты беларуска-украінскага супрацоўніцтва на бліжэйшыя гады становяцца відавочнымі.

І, нарэшце, цікавы факт. Указ прэзыдэнта Петра Парашэнка пра прызначэнне пасла называецца так «Про призначення І.Кизима Надзвичайним і Повноважним Послом України в Республіці Білорусь». Гэта дало падставы віншаваць аднаго з першых сакратароў амбасады ў Менску з падвышэннем. Але Кызыма Ігар Уладзіміравіч – гэта не Кызым Ігар Юр'евіч.


ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.

Поделиться: